- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чацвёртую кнігу з серыі „Мой родны кут” складаюць апрацаваныя легенды і паданні, звязаныя з паходжаннем 129 назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці. Не адно пакаленне было ўзгадавана на захаванні памяці сваіх продкаў, таму і дайшлі да нас вусна-паэтычныя звесткі адносна тых гнёздаў, дзе набіраліся сіл слаўныя героі-волаты, змагары-бунтары, сяляне-працаўнікі, што грудзьмі баранілі родную зямельку, нідзе і ніколі не давалі яе ў крыўду, за гонар лічылі памерці, але не саступіць ні пядзі няпрошаным гасцям. Спроба такога выдання прадпрымаецца ўпершыню. Адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, духоўнай культурай беларускага народа.