be
pdf

Витебский курьер 30(42)2010

Сапраўдным фурорам і адметнай падзеяй для мастацкага жыцця горада стала адкрыццё ў Цэнтры рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” (прабачце, не магу звыкнуцца з глупствам перайменавання!) выставы шырокавядомай віцебскай мастачкі Валянціны Ляховіч. Не выпадкова вернісаж сабраў велізарную колькасць таленавітых віцебскіх мастакоў – прыхільнікаў самых розных творчых накірункаў. У аснове экспазіцыі – творы, прадстаўленыя ўсяго некалькі месяцаў таму ў Мінску ў Палацы мастацтваў у межах выдатнага праекта “Фактура”. Без усялякага перабольшвання можна сцвярджаць, што Валянціна Ляховіч сёння ў пераважнай большасці сваіх акварэляў проста выдатна “трымае” планку сучаснага еўрапейскага мастацтва. Яе творы – гэта выдатны сплаў неардынарнага творчага мыслення, культуры колеру, добрага густу і адметнай манеры выканання. У складаных абстрактных кампазіцыях прыемна ўражвае наяўнасць асацыятыўнага падтэксту, канцэптуальнай пабудовы мастацкага вобраза. Цалкам натуральна выглядае і адмаўленне пры арганізацыі экспазіцыі ад традыцыйнага афармлення – рам і шкла, выбар даволі дэмакратычных планшэтных модуляў, на якіх і прадстаўлены акварэлі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Витебский курьер
Выдаўцы і выдавецтвы: Издательский дом Зубр
  • Месца выхаду: Смоленск
  • Дата выхаду: 2010-09-02
  • Рэдактар: Борщевский О. В.
  • Выдавец: Издательский дом Зубр
  • Copyright: © 2010 by Издательский дом Зубр
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Крыніца: http://vitebsk-kurier.info
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org