be
pdf

Витебский курьер 19 (31) 2010

Верхалаза схапілі міліціянты, калі той ужо спусціўся на зямлю. За гэты ўчынак С. Каваленку прыцягнулі да крымінальнай адказнасці, і яму пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі. 12 траўня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска пачаўся разгляд крымінальнай справы, хаця сам Кававаленка і яго сябры лічаць, што гэта была палітычная акцыя, а не крымінальнае злачынства. Дарэчы, калі вялося следства, то міліцыянты апрасілі ўсіх жыхароў дзевяціэтажкі на плошчы Перамогі, каб высветліць іх меркаванні па ўчынку Каваленкі. Людзі, па яго словах, можна сказаць, падзяліліся 50 на 50. Адны лічаць яго храбрым патрыётам сваёй радзімы, другія – абыякава адносяцца да ўчынка. І вось феміда вынесла вердыкт: 3 гады абмежавання волі па месцы жыхарства. Калі дакладней, то гэта дамашні арышт з абавязковым працаўладкаваннем і пад кантролем спецслужб. Яшчэ асуджаны павінен заплаціць двум міліціянтам па аднаму міліёну рублёў за маральную шкоду, а трэцяму 1,5 міліёна, бо ў пацярпелага на назе быў сіняк, быццам бы ад пабояў…

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Витебский курьер
Выдаўцы і выдавецтвы: Издательский дом Зубр
  • Месца выхаду: Смоленск
  • Дата выхаду: 2010-05-20
  • Рэдактар: Борщевский О. В.
  • Выдавец: Издательский дом Зубр
  • Copyright: © 2010 by Издательский дом Зубр
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Крыніца: http://vitebsk-kurier.info
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org