Вірусны эфект: жодзінскіх «сутачнікаў» адпраўляюць лячыцца ад COVID-19 у Польшчы
2020-12-08 10:00
Паводле звестак праваабарончага цэнтра "Вясна", толькі ў лістападзе ў Беларусі было арыштавана 1615 чалавек. У суме яны правялі (і праводзяць) за кратамі 20 550 сутак.
Тыя, хто выходзіць з ізалятараў, кажуць, што там зроблена ўсё, каб як мага больш людзей заразіліся COVID-19.
Еўрарадыё пагутарыла пра гэта з журналістам "Радыё Свабода" Ігарам Карнеем, які быў затрыманы 15 лістапада і правёў 10 сутак у следчым ізалятары ў Жодзіне. У праграме "Вірусны эфект" ён пацвердзіў, што месцы ўтрымання зняволеных пад вартай — сапраўдны рассаднік COVID-19.
У невялікіх камерах — па 20 чалавек. На ўсіх — чатыры кубкі. А калі чалавеку зусім дрэнна і ён звярнуўся па дапамогу, супрацоўнікі ізалятара могуць адказаць: "Гэта вам не Польшча!"