“Вірусны эфект”: як каталіцкі святар не заразіўся COVID-19 у ізалятары
2020-12-29 16:28
Каранавірусная інфекцыя імкліва распаўсюджваецца ў беларускіх ізалятарах. Ну а як інакш: закрытае цеснае памяшканне, вялікая колькасць людзей...
Вячаслаў Барок — асуджаны на 10 сутак каталіцкі святар з Расонаў — адчуў гэта ўсё на сваім досведзе.
У праграме "Вірусны эфект" айцец Вячаслаў распавядае, як гэта — быць палітычным сярод рэцыдывістаў, якія супрацькавідныя меры прымае адміністрацыя правінцыйнага ізалятара і ці атрымалася ў яго не захварэць на COVID-19 у зняволенні.