«Вірусны эфект»: як COVID-19 паўплываў на бізнес SYMBAL.by
2020-11-26 16:45
Каранавірус не пашкадаваў бізнес ва ўсім свеце. Але калі ў некаторых краінах прадпрымальнікі маглі разлічваць на дапамогу дзяржавы, то ў Беларусі бізнесменам давялося спраўляцца з крызісам сваімі сіламі.Уладальнік крамы нацыянальнай сімволікі SYMBAL.by
Павел Белавус расказвае, як пандэмія каранавіруса паўплывала на яго праект, якія маскі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю і чаму SYMBAL.by не дапамагае медустановам падчас другой хвалі COVID-19, як рабіў гэта вясной.