Віртуальны шпацыр па Гродне: Занёманскі звярынец і порт
2020-05-14 19:39
Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы працягваем вывучаць левы бераг Нёмана.
Гэтым разам мы шукалі месца, дзе некалі быў звярынец, а таксама зазірнулі ў гродзенскі порт і даведаліся, што там было раней.
«Сёння пра занёманскую частку, так званы фарштадт, мы мала ведаем. І гэта трошкі несправядліва. Гісторыя нашага горада суцэльна звязана з гэтай мясцінай яшчэ з сярэднявечча. У гэтым выпуску мы паглядзім стары гродзенскі звярынец і порт, распавядзем гісторыю і ўзгадаем пачатак гродзенскага заапарку, — кажа Андрэй Чарнякевіч.