- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся 23 студзеня 1808 года (4 лютага па н. ст.) у фальварку Панюшкавічы, што ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Бацькі пісьменніка, як указвае запіс на лацінскай мове ў метрычнай кнізе Бабруйскага парафіяльнага касцёла, былі Ян Дунін-Марцінкевіч, наваградскі падчашы, і Марцыяна з Нядзведскіх. Пры хрышчэнні нараклі сына двума імёнамі — Вінцэнт і Якуб, а хрысцілі толькі вадой, бо, відаць, здароўе ў дзіцяці было не надта моцным. Прысутнічала пры гэтым і дачка Яна, Юлляна Марцінкевічанка. Сама ж Марцыяна была ўжо другой жонкай Яна. (фрагмент) Мы шмат чаго не ведаем з жыцця Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Біяграфія яго слаба вывучана. Вядома, аднак, што ў яго быў старэйшы брат Ігнат і што бацькі іх рана памерлі. Пра гэта сведчаць словы самога Вінцэнта ў адным з прашэнняў на пацвярджэнне дваранскага паходжання.