be
pdf

Весткі й Паведамленьні № 7 (545) 2011

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

У1999-м годзе моладзь з апошняй хвалі беларускай эміграцыі з дапамогаю Пётры Рыжага зладзіла нашае першае беларускае Купальле ў ЗША. Яно адбылося тады ў паўночна-заходняй частцы штату Нью-Ёрк у беларускім рэсорце Белэр. Амэрыка – не Беларусь. Гэта на радзіме мы маглі ў любым месцы распаліць вогнішча і зладзіць Купальле ці Гуканьне вясны. А тут перш трэба атрымаць дазвол, што ня так лёгка. Таму толькі ў 2003-м годзе, зноў жа дзякуючы руплівасьці Пётры Рыжага і ягонай Алены, якая пасьля першага Купальля стала ягонаю жонкаю, быў атрыманы дазвол на правядзеньне нашага сьвята ў парку Ward Pound Ridge Reservation у Крос-Рывэр, што ў 30 мілях ад гораду Нью-Ёрку. Мы аднавілі правядзеньне нашых сьвятаў і ладзім іх штогод. Трэба сказаць, што ў сям’і Пятры і Алены трое сыноў: Янка, Алесь і Марцінка, якому толькі год і тры месяцы, але гэта не замінае ім быць арганізатарамі Купальля. Нават цяжарная Алена з малымі дзеткамі не прапускала гэтае падзеі, бо лічыць, што цяжарнасьць маладой жанчыны – гэта не інваліднасьць, а нараджэньне дзяцей – не канец жыцьця, а ягоны росквіт.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2011-07
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org