- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усуботу, 9 красавіка, у Доме Маракоў на Мангэтане прайшоў чарговы красавіцкі сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Напачатку сходу старшыня аддзелу Віталь Зайка азнаёміў прысутных з падзеямі ў Беларусі за апошні месяц. У прыватнасьці, былі ўзгаданыя суды над удзельнікамі акцыі пратэсту пасьля выбараў, працяг перасьледу дэмакратычнай апазіцыі, арышты на Дзень Волі, пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, зьнікненьне валюты з абменных пунктаў у Беларусі. Прамоўца таксама закрануў Акт аб Дэмакратыі й Грамадзянскіх Правох у Беларусі, што разглядаецца Кангрэсам ЗША і прадугледжвае аднаўленьне шэрагу санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Было паведамлена пра сьвяткаваньне аддзеламі БАЗА ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі ўгодкаў Акту 25 Сакавіка – Дня Волі ў Нью-Брансўіку, Нью-Джэрзі, якое адбылося 27 сакавіка.