- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зь 1-га студзеня пачала дзейнічаць незаконная дамова аб так званым Эўра-Азіяцкім саюзе. Тое, што напісана, людзі, як бачым, успрымаюць слаба (альбо зусім не ўспрымаюць). Даходзіць толькі тое, што адбіваецца на ўласнай скуры. І таму чакаюцца цяжкія зьявы, якія, як заўсёды, будуць для насельніцтва навіной. Хоць усё было зразумела яшчэ пяць гадоў таму. Эканамічнай неабходнасьці ў такім саюзе няма. Нармальна ён ня зможа існаваць. Але гэтага ад яго і не патрабуецца. Гэта ёсьць маскоўская ідэя, форма, пры дапамозе якой можна зьнішчыць Беларусь і пачаць аднаўленьне бальшавіцкай расейскай імпэрыі. Беларусы мусяць рыхтавацца і да дэвальвацыі, і да зьбядненьня і да нашэсьця варвараў і да страты маёмасьці. У канцы застанецца толькі адна пастаянная каштоўнасьць у нашага насельніцтва – нязьменнае начальства.