- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэзэнтацыя апошняга нумару літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа “Беларус” за 2011 год адбылася на чарговым лістападаўскім сходзе арганізацыі былога (бяручы пад увагу апошнюю пастанову Галоўнай управы БАЗА, якая выключае Нью-Ёрскі аддзел з структуры арганізацыі) аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку, што па традыцыі прайшоў у Доме Маракоў на Мангэтане 12 лістапада. Вёў імпрэзу заснавальнік і выдавец альманаху Марат Клакоцкі. У сваёй нядоўгай прамове ён распавёў удзельнікам сходу аб тым, калі і як узьнікла ідэя падобнага выданьня, і як яна была рэалізаваная ў жыцьцё. Прамоўца нагадаў крытэры, па якіх падбіраюцца аўтары і творы для альманаху, а таксама аб тым, на якія сродкі гэтае выданьне пабачыла свой вось ужо пяты нумар.