- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прадстаўнікі паваеннай эміграцыі ў Амэрыцы ня раз адзначалі, што амаль уся старая дарэвалюцыйная “расейская” эміграцыя з Расейскай імпэрыі складалася пераважна зь беларусаў і ўкраінцаў. Але брак нацыянальнай сьведамасьці вёў іх у шэрагі расейскіх арганізацыяў, і лічылі яны сябе расейцамі. Нажаль, часьцяком тая сытуацыя мінулага часу, хоць у іншых праявах, нагадвае пра сябе й сёньня. Прапануем чытачам у перакладзе артыкул ад 15 верасьня 1931 г. з газэты “Беларуская Трыбуна” (Чыкага, заснаваная ў 1926), якую выдаваў Язэп Варонка, вядомы дзеяч БНР, парасейску, каб уплываць у нацыянальна беларускі бок на беларусаў Амэрыкі.