be
pdf

Весткі й Паведамленьні № 1 (539) 2011

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

Унядзелю, 19-га сьнежня, на 3-й Авэню на Мангэтане прайшоў мітынг за свабодныя і празрыстыя выбараў у Беларусі. Ён быў зладжаны Нью-Ёрскім аддзелам БАЗА і прыцягнуў шмат удзельнікаў. Напачатку мітынгу старшыня Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА Віталь Зайка распавёў прысутным пра мэты акцыі. “Сёньня ў Беларусі адбыліся выбары. На гэты час яны ўжо канчаюцца. Аднак ніякіх гарантыяў свабоды і празрыстасьці выбараў не было. Адпачатку дзейны прэзыдэнт меў да паслугаў увесь магутны дзяржапарат і кішэнны выбарчы камітэт. Нязьмененым засталося выбарчае заканадаўства, правы назіральнікаў засталіся абмежаваныя, ціск і ўмяшаньне рэжыму ў волевыяўленьне грамадзянаў ня зьменшыліся. Таму мы сёньня выйшлі сюды, да кансуляту Рэспублікі Беларусь, каб заявіць аб сваёй салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, што зараз выходзяць на вуліцы, каб патрабаваць сыходу Лукашэнкі й правядзеньня сапраўды свабодных выбараў.” Гучэлі лёзунгі “Далоў Лукашэнку”, “Беларусь – так, Лукашэнка – не”, “Жыве Беларусь!”. Луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Удзельнікі акцыі трымалі плякаты ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і супраць яшчэ аднаго тэрміну для Лукашэнкі. Мінакам раздаваліся ўлёткі пра мэты акцыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Нью-Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2011-01
  • Выдавец: Нью-Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org