- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сьвята 25-га Сакавіка было супольна адзначана Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем у Нью-Джэрзі й Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня”. У царкве Маці Божае Жыровіцкае БАПЦ у Гайлэнд-Парку ля Нью-Брансўіка была адслужаная сьвятаром а. Зяновім панхіда па палеглых змагарах Беларусі, а затым адпраўлены малебен за Беларусь і беларускі народ. А. Зянові павіншаваў беларусаў з нацыянальным сьвятам.