- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на тое, што мінулы год быў ня лепшым для беларускай кнігі, зьявілася цi мала прыкметных вы- даньняў, і ня толькі ў Беларусі. У ЗША пабачыла сьвет кніга Вальжыны Морт “Collected Body”. Гэта ўжо трэці зборнік: першы – “Я тоненькая як твае вейкі” – быў выдадзены ў Менску ў 2005 г. Тады ж Вальжына пераехала ў ЗША на сталае жыцьцё. У 2008 г. у выдавецтве “Copper Canyon Press” выйшаў зборнік беларускамоўных вершаў зь іх перакладамі на ангельскую мову “Factory of Tears” (“Фабрыка сьлёз”), названы амэрыканскім друкам “першым у гісторыі беларуска-ангельскім паэтычным зборнікам, выдадзеным на тэрыторыі Злучаных Штатаў”. Кніга таксама выйшла ў перакладах у Швэцыі і Нямеччыне. Па зьяўленьні кнігі ў часапісе “Poets & Writers” было зьмешчана вялікае інтэрвію з аўтаркаю. Вальжына – ляўрэат міжнароднай літаратурнай ўзнагароды “Крышталь Віленіцы” Міжнароднага літаратурнага фэстывалю “Віленіца-2004” (Славенія, 2005), прэміі Губэрта Бурды (Нямеччына, 2008), стыпэндыяльнай праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы “Gaude Polonia”, літаратурнай прэміі Фундацыі Лэннэна (2010). З нагоды выхаду новай кнігі Вальжына Морт адказала на нашыя пытаньні.