be
pdf

Весткі й Паведамленьні 01 (551) 2012

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

Успамінаючы шчаслівыя моманты дзяцінства, безумоўна, узгадваю бабуліну вёску. Няважна, у які час: у сьпякоту, з тады, здавалася, жудаснымі аваднямі на каровах ці вужакамі пад кустамі чарніцаў, альбо пры вясновым разводзьдзі, з залітым павадкам склепам ці паветкаю, ці ўвосень, з пахам грыбоў і сушаных яблыкаў у пратопленай смалякамі хаце, ці напэрэдадні Калядаў, з запацелымі шыбамі, з бабуляй, што завіхаецца ля прыпечка, зь яе, бы між іншым сказанымі, заўвагамі ня ляпаць дзьвярыма, бо цеста не падыдзе… Сьвята Калядаў было сапраўднай містэрыяй з чаканьнем цудаў і з надыходам нейкага іншага новага прамежку часу, які чамусьці і я, і мой старэйшы брат, і бацькі ўспрымалі аднолькава – па-дзіцячаму пранікнёна і шчымліва, адчуваючы дарослымі і мудрымі толькі нашых бабулю і дзядулю. Адчувалася нейкая зусім немагчымая для тлумачэньня апека, напэўна, Божая...

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2012-01
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org