- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мне здаецца, любы імігрант зьяжджае не ад Радзімы, а ад ураду. Усе мы сумуем па Беларусі, усе маем патрэбу ў падтрымцы. Настальгія бярэ сваё. Ад гэтага не ўцячы, нашая мэнтальнасьць у нашай крыві. Падобныя думкі і мая спэцыялізацыя падпіхнулі мяне да ідэі стварэньня кінаклюбу, дзе мы маглі б аглядаць беларускія кінастужкі, а таксама замежныя фільмы па-беларуску, і абмяркоўваць іх у нефармальнай атмасфэры з келіхам віна. Яшчэ калі я вучылася ў БГУ, у нас зь сябрамі быў свой кінаклюб, так што пэўны досьвед у гэтай сфэры я мела.