be
pdf

Весткі й Паведамленьні 12 (598) 2015

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

Такая ў нас спэцыфіка, спадарства, шанцуе ў няўдачы і не шанцуе ў посьпеху. Чакал-чакалі запаветнага Нобэля і дачакаліся. Нобэль міру для Абамы і літаратурны Нобэль для Алексіевіч – цяжка сьцвярджаць, што ў гэтым няма сваёй лёгікі. Сьвет постмадэрнізму, сымбалічны адлік якога пачынаецца з ушанаваньня апошняга мадэрніста Сэмюэла Бэкета, кіруецца сваёй пасьлядоўнай лёгікай, лева – гэта права, права – лева, палітычны хэпэнінг – гэта таксама тэатар, інсталяцыя – гэта таксама мастацтва, урэшце, журналістыка – гэта таксама літаратура. У эпоху, калі інструкцыя для абслугі і апавяданьне – гэта ўсё проста тэкст, аўтар памёр, гісторыі прыйшоў канец, а пол вызначаецца сьвядомасьцю, дзівіцца таму, што журналістыка – гэта таксама літаратура, як і таму, што вайна – гэта мір, проста не выпадае.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 2015-12
  • Copyright: © 2015 by Весткі й Паведамленьні
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org