- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтымі днямі спаўняецца 100 год адной з найважнейшых падзеяў 20-га стагодзьдзя – Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году – і ўтварэньня таталітарнай бальшавіцкай дзяржавы, што паўплывала на фармаваньне і разьвіцьцё беларускай нацыі. Дата гэтая вызначыла лёс Беларусі на дзесяцігодзьдзі наперад і важная для разуменьня сёнешняга стану незалежнай Беларусі. У пэўным сэнсе найноўшая гісторыя Беларусі адлюстроўвае хаду падзеяў 1917 году, калі вызваленая ад тыраніі краіна праз кароткі час падпала пад новую тыранію.