be
pdf

Весткі й Паведамленьні 1 (623) 2018

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

Беларускія землі маюць ужо больш як 1000 год пісанай, фіксаванай гісторыі. Назапашаныя крыніцы і зарэгістраваныя факты рэгулярна пашыраюцца, расьце корпус гістарычных і гістарыяграфічных працаў. Але дасюль яшчэ не зусім ясны прадмет вывучэньня беларускай гісторыі. З аднаго боку, існуе шэраг працаў і папулярнай літаратуры, дзе ўсе падзеі й асобы, што ў нейкі спосаб датычныя Беларусі, залучаюцца ў склад беларускай гісторыі, з другога боку, пэўныя гіпэркарэктныя навукоўцы пярэчаць залучэньню ў каноны беларускай гісторыі такіх падзеяў, як Грунвальдзкая бітва або паўстаньне 1831 году, і такіх асобаў, як Францішак Скарына або Кастусь Каліноўскі, бо, згодна з іхнымі паглядамі, Скарына і Каліноўскі не маглі належаць да беларускай нацыі, бо тая стварылася не раней канца 19-га стагодзьдзя. Некаторыя дасьледчыкі гавораць пра паасобныя гісторыю гэбраяў у Беларусі, гісторыю расейскага панаваньня ў Беларусі, гісторыю БССР і г. д. – гэта значыць, яны стаяць за сукупнасьць дыскрэтных паасобных гісторыяў, якія разам нібыта могуць даваць адказ на пытаньне аб гістарычным мінулым беларускіх земляў.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “ПАГОНЯ”
  • Месца выхаду: Нью Ёрк
  • Дата выхаду: 2018-01
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “ПАГОНЯ”
  • Copyright: © 2018 by Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “ПАГОНЯ”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org