«Веру, што ўсе, хто фабрыкаваў справы, адкажуць па законе». Як валянтэр штабу Бабарыкі Халатран зьбіраецца на «хімію»
2021-06-11 19:54
Лявон Халатран — валянтэр штабу Бабарыкі. Сёньня стала вядома, што яго накіроўваюць у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, што ў вёсцы Сушкі Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Лявон Халатран расказаў, як зьбіраецца на «хімію». Яму прысудзілі 2 гады «хіміі» за грубае парушэньне грамадзкага парадку. З улікам паўгода ў СІЗА яму засталося правесьці на «хіміі» год.