- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў. Раздзел “Проза” складаюць творы Віталя Сазановіча, Алены Падкацік, Леаніда Дранько-Майсюка і Анатоля Бароўскага. Сучасная украінская паэзія ў нумары прэзентуецца вершамі Рамана Лубкіўскага. Раздзел “Крытыка” адкрываецца “авантурным” артыкулам Аксаны Данільчык, прысвечаным невядомым старонкам з жыцця Мікалая Бяліны-Падгаецкага. Чаму “нельга ўкрасці творчае шчасце” тлумачыць у сваёй гутарцы з Эдуардам Акуліным малады драматург Васіль Дранько-Майсюк. Працягвае друкаваць свой “жодзінскімі цыкл” нататак Уладзімір Сіўчыкаў. Пра тое, “што просіцца з сэрца”, разважае ў сваёй гутарцы паэтка Наста Кудасава. Уздымаецца на “вышыні свайго лёсу” Ала Петрушкевіч. Іскрынкамі з гасцявой кнігі музея ў Цінкаўцах дзеліцца Сяргей Панізнік. Пра сакрэты творчай папулярнасці Альдона Мартыненка гутарыць з салістам гурта “Leibonik” Сяргеем Башлыкевічам. Па традыцыі заканчваецца нумар “дыскаграфіяй” музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.