- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Веда» - зборнік вершаў знакамітага беларускага паэта Уладзіміра Няклаева у перакладзе на расейскую мову. Трапілі сюды вершы, якія раней бачылі свет найперш па-беларуску, пасля у іншых мовах свету, але не па-расейску. Расейскамоўны чытач зможа пазнаёміцца з паэмай «Зорка Палын», вадэвілем, або, як называе тое аўтар з «канцэртам для паэта з аркестрам» «Наскрозь» ды з вялікай колькасцю вершаў, перакладам якіх займаліся самыя розныя перакладчыкі. Зборнік умоўна падзелены на чатыры часткі, у кожнай з якіх сабраны вершы, аб'яднаныя тэмай, настроем. Лірыка Уладзіміра Няклева – непаўторная, а мова перакладу дае магчымасць пазнаць гэтую непаўторнасць людзям з па-за Беларусі, якія не разумеюць мовы арыгіналу.