- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што за Новы год без Дзеда Мароза і Снягуркі ў невялікім мястэчку? Калі ўсе, хто яшчэ здольны рухацца пасля дванаццаці гадзінаў, няўпэўнена, але даволі аптымістычна перасоўваюцца на цэнтральную плошчу, да вялізнай ёлкі, што сама крыху няўпэўнена стаіць пад добрым вуглом да гарызантальнай плоскасці паміж будынкамі райвыканкама і райкама партыі. Быццам сімвалізуючы, а мо нават і прадвызначаючы нейкі ўсеагульны перакос. І не дзіўна, бо Саюз Савецкіх, а ў яго складзе і Беларуская ССР, сустракаюць хоць і новы, але апошні свой год. (фрагмент)