- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэба было мець сэрца кіраўніцтва савецкіх партызан каб правакаваць сваіх братоў па маралі SS, SD, каб яны палілі вёску із мірнымі жыхарамі; трэба было мець сэрца НКВДыста каб забраць апошнюю кароўку, апошні хлеб у сям’і дзе было 5-6 а то і болып дзяцей. Заваляцца ў вёску зьненацку дый пачынаюць: ,,хотим пожрать, что либо! Только, быстро”, хоць-бы, як людзі папрасілі. Гэта савецкія партызаны змусілі сялян хаваць пад зямлю майно дый сеіць збожжа ці садзіць агародніну наверсе, тое што магчыма хавалі ў студнях. Савецкія партызаны штыхамі скапалі вельмі многа агародаў каб знайсьці хаванку із дабром селяніна; для многіх савецкіх партызан гэта стала „прафэсіяй” — па звуку маглі распазнаць дзе i што было схавана. (фрагмэнт)