Вайна ў жывапісе: „Менск жывы, не нябожчык”
2020-05-07 18:53
Адной з трагедый Другой сусветнай вайны стала амаль поўнае знішчэнне Менску.
Мастак Май Данцыг у рэдкім жанры гарадскога пейзажу змог назаўжды пакінуць вобраз сталіцы ў стане разбурэння і аднаўлення ў іншым выглядзе.
У прыватнасці, пра каштоўнасць палатна „Менск. Вясна. 1944 год” распавяла супрацоўніца Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі Наталля Сяліцкая:
– Стварае свой мастацкі вобраз і канцэнтруе менавіта на заднім плане твора вось гэтую сэнсавую нагрузку – тры шпілі храмаў розных канфесіяў. На заднім плане мы бачым яшчэ трохі і опернага тэатра, то бок гэта канцэнтрацыя духоўнасці, якая нягледзячы на ваенныя дзеянні не была разбурана.
Важная якасць жывапісу Мая Данцыга – гэта шчырасць, прасякнутая любоўю да старога Менску. Карціны майстра захоўваюць дух „шасцідзясятнікаў” і не губляюць актуальнасці для наступных пакаленняў.
Беларускае Радыё Рацыя