Вайна ў камені
2020-05-07 15:20
Трагедыя Другой сусветнай вайны, увасобленая ў манументальнай спадчыне архітэктара Леаніда Левіна, дагэтуль з’яўляецца візітнай карткай Беларусі.
Пра іх у межах праекта менскага культурніцкага цэнтру „Натыў” нагадала дачка майстра Галіна Левіна:
– Мемарыял на яме, Стол і крэсла, Дом памяці – гэта ўсё знаходзіцца ў цэнтральнай частцы горада, дзе і знаходзілася вуліца Габрэйская – сучасная Калектарная і тэрыторыя гета. Цікавы знак праведнікам народаў свету. Яшчэ важнае месца звязанае са спадчынай бацькі – гэта гістарычная майстэрня, якая носіць імя Леаніда Левіна з 2015 года.
Шэраг мемарыяльных комплексаў, спраектаваных архітэктарам Леанідам Левіным, уключаны ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя