- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар паэмы »Васіль Каліна« — гэтага манумэнтальнага твору нашае мастацкае літэратуры - Уладзімер КЛІШЭВІЧ нарадзіўся 27 лютага 1914 году на Случчыне ў вёсцы Чырвонадворцах, Старобінскага райёну. Бацькі яго былі сяляне й таму свае юнацкія гады ён правёў на вёсцы. У 1927 годзе Ул. Клішэвіч паступіў у Старобінскую сямігодку, якую скончыў у 1930 годзе. Далей вучыўся ў Слуцку, а ў 1933 годзе скончыў Рабфак пры Беларускім Дзяржаўным Унівэрсітэце. Пасьля вучыўся ў Вышэйшым Пэдагагічным Інстытуце. У часе так зв. Ежоўшчыны Ул. Клішэвіч быў арыштаваны й высланы ў Сібір. а пасьля на Калыму ў Запалярны круг. Адсядзеў у Савецкіх турмах і канцэнтрацыйных лагерох пяць год.