Вам трэба на каленях стаяць за фальсіфікацыі і гвалт
2020-09-02 17:41
«Вам на каленях трэба стаяць за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню, якую вы піхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё, што было… атэістычнае».
Арцыбіскуп Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій падчас сваёй службы негатыўна выказаўся пра ўчынкі цяперашняй улады ў Беларусі:
– Мы не кажам, якая там палітыка, які палітык, якая ўлада, мы кажам пра тое, што адбываецца беззаконне. Нашы людзі ператварыліся ў звяроў і раздзіраюць сваіх жа братоў. Да нас, святароў, прыходзяць і распавядаюць са слязьмі на вачах, што з дочкамі рабілі. Нам распавядалі сталыя людзі, што на лаўках сядзелі, а іх збілі і звезлі. А яны жыццё аддавалі за нашу Айчыну. І мноства такіх прыкладаў. Спыніцеся! Вы ўчыняеце не па Евангеллі. Вы паднялі руку на Хрыста, і вам не будзе даравання. І справа вашая ніколі ня ўстоіць.
Нагадаем, на гэтых выходных ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшлі малебны за Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя