- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборнік увайшлі вершы, створаныя ў апошнія гады. Большасць з іх, ды і ўся кніга ўвогуле, прысвечана памяці мамы паэткі. Лірычная гераіня Наталлі Галавач не піша вершы, яна дыхае імі. Далікатная, пяшчотная, чуллівая. Аднак з пачуццямі тут добра ўжываецца думка. Ім утульна разам. Кожны верш – зладжаны, кампазіцыйна завершаны, нечаканы, непаўторны і вытанчаны, з пэўным псіхалагічным падтэкстам, і ў кожным з іх эмоцыі і перажытыя пачуцці аўтара, якія заўсёды блізкія, зразумелыя кожнаму чалавеку.