en

Валкавыцкі Георгій

Валкавыцкі Георгій

Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч.

Пасля заканчэння сямігодкі i рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Заснавальнік i рэдактар (1956-1987) беларускага тыднёвіка ў Польшчы «Ніва». Рэдагаваў таксама «Беларускія календары» i літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыве ў Беластоку i Белавежы.

Выступае ў друку з 1948 г. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) i кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991) i «Белая вязь» (Беласток, 1998). «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002). Друкуецца пад псеўданімамі Юрка Зубрыцкі, Сідар Макацёр.

Памёр Георгій Валкавыцкі 7 красавіка 2013 году ў Беластоку.

Валкавыцкі Георгій :: Publications

Міжчассе


Зубрыцкі Юрка

У зарослай чаротам балацянцы Ад жабінага гомпну Млеў летні вечар. А буслы Спапялялі чарот Уладным гневам. Прыйшлі з матыкамі эколагі. Дзяўбуць заядла асаковых, Прастору земнаводным пашыраюць. А буслы Стоена Вострауь дзюбы. У аголеную балацянку Ўстраглі асколкі неба. Ні жаб, ні буслоў. Ціш. На...… More

pdf epub mobi fb2

Ашчэпкі

(1998-2000)
Валкавыцкі Георгій

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак....… More

html mobi epub fb2

У каменным крузе


Валкавыцкі Георгій

“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а...… More

pdf epub mobi fb2

Белая вязь


Валкавыцкі Георгій

„Ніва" напомніла: табе ўжо за семдзесят, канчай баяць пра гэпістаў, парпістаў і пра маё цудоўнае нараджэнне — пара складаць казку пра сваю Планіду. А як мне вырвацца з „ніўскага" прыцягнення? Выпадкова запушчаны ў жыццёвую зону, вірую, як і ты, вакол той самай Сілы. — Жыццё — самарух! — адбілася нейкае...… More

html

Макатразмы


Макацёр Сідар

...… More

pdf epub mobi fb2

Віры

Нататкі рэдактара
Валкавыцкі Георгій

"Журналістам я стаў па наіўнасці. Відаць, прыроднай, бо яна дагэтуль ставіць мяне часта ў клапатлівыя сітуацыі. У дзіцячых летуценнях увесь свет скалясіў, і, мабыць, не толькі дзеля адкрывання таямнічых выспаў - на ўроках польскай мовы мае хатнія сачыненні служылі ўзорам для іншых. Асабліва вылучыўся...… More

Рознагоддзе


Зубрыцкі Юрка

На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся...… More

pdf

Тэрмапілы 04-05

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў...… More

mp3

З Падляшша родам


Шайкоўская Анна, Валкавыцкі Георгій

З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч. Пасля заканчэння сямігодкі...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org