be
pdf

Ваколіцы Паставаў

Пракаповіч Ігар
Помнікі прыроды, гісторыі і культуры з маршрутамі краязнаўчых вандровак

Пастаўшчына – прыгожы і своеасаблівы куточак беларускай зямлі, які мае цудоўныя прыродныя краявіды, складаную і поўнасцю яшчэ не раскрытую гісторыю, адметныя традыцыі, культуру, мову. Аднак пакуль што склалася так, што кніг, у якіх можна было б знайсці апісанне тутэйшых помнікаў гісторыі, культуры і прыроды, выдадзена вельмі мала. Гэта выданне ў нейкай ступені запоўніць белую пляму ў летапісанні Паставаў і ваколіцаў і стане асновай для далейшых краязнаўчых пошукаў і адкрыццяў. Ідэя к нігі з ’я вілася і вы спела п ад час вандровак па роднаму краю, якія ладзілі ўдзельнікі навуковага края знаўчага таварыства школьнік аў “Ювента” на працягу 2000 – 2004 гадоў. Асабліва плённымі былі краязнаўчыя экспедыцыі апошняга летн яга сезону, калі ніткі маршрутаў шчыльн ай павуцінай аплялі пастаўскія ваколіцы. Матэрыялы вандровак, а таксама звесткі з розных гістарычных і літаратурных крыніц сталі асновай для напісання гэтай кнігі (З Прадмовы).

Беларускія аўтары: Пракаповіч Ігар
Выдаўцы і выдавецтвы: Сумежжа
  • Месца выхаду: Паставы
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: Сумежжа
  • Памеры: 60с.: іл.
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Геаграфія
  • Copyright: © 2004 by Ігар Пракаповіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 3095
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org