be

Вайцяшонак Марыя

Вайцяшонак Марыя

Марыя Антонаўна Вайцяшонак — нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне. Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая.

Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней — журналістка ў мінскіх выданнях.

Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».

Вершы — новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.

Вайцяшонак Марыя :: Выданьні

Літаратурная Беларусь 1 (113) 2016
pdf

Літаратурная Беларусь 1 (113) 2016

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Сотні кніг лепшых нацыянальных аўтараў, аформленыя і падрыхтаваныя для чытачоў рознага густу, рознай ступені дасведчанасці і розных фінансавых магчымасцяў, — гэта мроя асобных беларускіх пакупнікоў і звыклая рэальнасць для жыхароў іншых краін. У мінскай кнігарні часта немагчыма знайсці нават творы пісьменніка... Болей »

Дзеяслоў 74
pdf

Дзеяслоў 74

Літаратурна-мастацкі часопіс

Упяклі, загналі. Як рыбу ў нерат – ні назад, ні ўперад. Працярэбішся праз дзень, кладзешся спаць – заўтра ўсё пераменіцца. З сонейкам – пазбаўленне. Разам з цемрай адыдзе і прымус. Воля. Але гэта табе толькі мроіцца. Зноў усё спачатку. Нібыта і не было абяцання надзеі. Згулялі з табой твае мары, мроі... Болей »

Літаратурная Беларусь 12 (100) 2014
pdf

Літаратурная Беларусь 12 (100) 2014

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Паважаны Чытач! Перад Табою — незвычайны нумар «Літаратурнай Беларусі». Незвычайны, як і ўсё перадкаляднае, пераднавагодняе. А яшчэ (так супала!), што і юбілейнае. Гэта — соты нумар нашага выдання, якое нарадзілася на свет напрыканцы 2006-га і ўступае ў свой дзевяцігадовы ўзрост. У юбілейным нумары —... Болей »

Наша Вера 2 (68) 2014
pdf

Наша Вера 2 (68) 2014


Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя... Болей »

ARCHE 10(73)2008
pdf

ARCHE 10(73)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш.... Болей »

ARCHE 11(62)2007
pdf

ARCHE 11(62)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па... Болей »

ARCHE 09(49)2006
pdf

ARCHE 09(49)2006

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Асноўная публікацыя нумару — "Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня". Яна складаецца з запісаных гісторыкам Яўгенам Анішчанкам успамінаў дэпутатаў Вярхоўнага савета 12 скліканьня, якія ўзялі ўдзел у галадоўцы пратэсту ў знак пратэсту супраць плянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму... Болей »

ARCHE 03(37)2005
pdf

ARCHE 03(37)2005

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый —... Болей »

ARCHE 01(30)2004
pdf

ARCHE 01(30)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: крытычныя артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, аналітычныя артыкулы Данілы Жукоўскага, Аляксандра Батуры, эсэ Ганефа Курэйшы , Міларда Павіча і інш. Сярод аўтараў нумара — Робэрт Котрэл, Сяргей Прытыцкі, Аліса Бізяева, Альгерд Бахарэвіч, Тацяна Барысік, Віктар Корбут, Анатоль... Болей »

ARCHE 03(26)2003
pdf

ARCHE 03(26)2003

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумару: Pax americana. У нумары: артыкулы Аляксандра Батуры, Нормана Мэйлера, Руслана Хестанава, Міхаэля Фройнда, Аліны Бельскай, Веры Рыч, Юрася Ліхтаровіча. Таксама ў нумары публікуюцца: вынікі апытаньня "ARCHE" "Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць “тарашкевіцы”?";... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org