Цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця (онлайн)
2025-11-15 20:04
У гэты вечар мы даведаемся імёны лаўрэатаў сёлетняй прэміі. У падзеі возьмуць удзел прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай і польскай культурнай супольнасці. Адбудзецца прэм’ера буктрэйлераў да кніг фіналістак і фіналістаў ад беларускай відэавытворчай каманды Numar8Production.
Завяршэннем вечара стане выступ спецыяльнага госця — Уладзіміра Пугача, беларускага спевака, вакаліста гурта J: Mors. Цырымонію правядзе Крысціна Дробыш — акторка, дыктарка і выдаўца аўдыякніг.
Арганізатары прэміі Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Арганізатары цырымоніі ўзнагароджання Беларускі ПЭН, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Польскі ПЭН-клуб, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Партнёры цырымоніі ўзнагароджання: выдавецтва аўдыякніг Audiobooks.by, Reform.news, Еўрапейскае радыё для Беларусі, Numar8Production.
Суфінансаванне: праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.