- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман польска-ізраільскага пісьменніка і перакладчыка, уладальніка Ганаровай адзнакі ўрада Польшчы Барыса Геруса дазваляе наноў пабачыць і асэнсаваць нядаўнюю гісторыю Ўсходняй Еўропы. Перадусім твор можна ахарактарызаваць як сагу пра Адэсу. Аўтар прапаноўвае літаратурны кактэйль з грымучай сумесі, куды ўваходзяць і любоў, і нянавісць, і настальгія, і прыкрасць… Барыс Герус — гісторык, музыказнаўца, пісьменнік, перакладчык польскай, яўрэйскай, украінскай і беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў 1978-м у Адэсе, у 1991-м выехаў з сям’ёй у Ізраіль, з 2008-га жыве ў Польшчы — выкладае ва ўніверсітэтах. Узнагароджаны Ганаровай адзнакай Bene Merito (на рашэнне ўрада Польшчы) і прэміяй Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны за пераклады польскай літаратуры на іўрыт.