- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1044 годзе па сьмерці бацькі Ўсяслаў зрабіўся полацкім князем, маючы 15—16 гадоў. На працягу першых 16 гадоў крыніцы не паведамляюць пра Полаччыну і дзейнасьць маладога князя. Праўдападобна, гэта тлумачыцца тым, што дзейнасьць Усяслава не выходзіла за межы Полацкай зямлі. А летапісы суседніх дзяржаваў звычайна ўзгадвалі Полацак толькі тады, калі ён сваімі дзеяньнямі закранаў інтарэсы Кіева, Ноўгарада альбо падпарадкаваных ім земляў. Імаверна, у гэтыя часы Ўсяслаў займаўся ўнутраным уладкаваньнем сваёй дзяржавы.