- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Класік беларускай літаратуры, выдатны дзеяч нашага нацыянальнага адраджэння Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсцілаўшчыне ў сялянскай сям’і. М. Гарэцкі быў арыштаваны адным з першых — 19 ліпеня 1930 года. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да міфічнага «Саюза вызвалення Беларусі» і выслалі на 5 гадоў у Вятку (Кіраў). У гэтым жа годзе быў арыштаваны і яго брат Гаўрыла Гарэцкі і асуджаны да расстрэлу, замененага на 10 гадоў ГУЛАГа. У лістападзе 1937 года пісьменнік быў зноў арыштаваны і з Пясочні вывезены ў Вязьму. 10 лютага 1938 года пастановай «тройкі» НКУС класік беларускай літаратуры за 10 дзён да свайго 45-годдзя быў расстраляны органамі НКУС.
   Увесь твор у адным файле