- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Самае смешнае, што я насамрэч была побач з месцам здарэння ў тую гадзіну, калі ў шэрагу іншых ахвяраў невядомага піратэхніка атрымала ганаровае права быць пахаванай у маўзалеі сваёй улюбёнай падземнай станцыі, бадай, найпрыгажэйшай у горадзе – акурат кіравалася з рэпетытарства дамоў, і тут такое. Не, у метро я не спускалася, але бачыла прыкрытыя белымі прасцінамі целы на ходніках, адным з якіх мусіла быць я сама, але не надта прыглядалася, у мяне няма цягі да крывавых падрабязнасцяў, іначай я б усё-ткі паводле мары нябожчыкаў бацькоў паступала на медыцыну. (фрагмент)