Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал
2025-04-18 17:55
У выдавецтвае “Пфляўмбаўм” выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал “Запаленыя свечкі” з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу пераклаў Ігар Крэбс.
“424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца прыгожым выданнем”, —
дзеляцца навіной у выдавецтве.
Анатацыя:
Успаміны Бэлы Шагал (у дзявоцтве Розэнфэльд) складаюцца з дзвюх частак — “Запаленыя свечкі” (1945) і “Першая сустрэча” (1947). Абедзве былі напісаныя на ідышы і выйшлі толькі пасля смерці аўтаркі. Кніга эмацыйна і вобразна расказвае пра дзяцінства Бэлы, яе знаёмства з Маркам Шагалам і адкрывае чытачу жыццё Віцебска канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, горада з багатай габрэйскай культурай.
Выданне неўзабаве паступіць у продаж ў кнігарню
Knihauka.com і іншыя кнігарні ды сайты, дзе зазвычай прадаюцца кнігі выдавецтва.