Уладзімір Вялічкін: Каля 30 пратэстоўцаў будуць судзіць, два трапілі ў шпіталь  
            
                2020-10-14 12:40
            
             
                            
                        
                
Каля трох дзясяткаў чалавек цягам тыдня будуць судзіць па выніках затрыманняў у часе апошніх мірных пратэстаў у Берасці, што прайшлі ў нядзелю, 11 кастрычніка. 
Артыкул, які пераважна інкрымінуецца — гэта 23.34 кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Два чалавекі таксама трапілі ў шпіталь, — распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін: 
– Не тое, што адпусцілі. А ў сувязі з кепскім станам здароўя два чалавекі былі дастаўлены ў шпіталь. Калі гэта можна назваць адпусцілі, ну тады два чалавекі адпусцілі ў шпіталь. Журналіст Алесь Ляўчук і яшчэ адзін хлопец, які атрымаў траўмы падчас затрымання.
Таксама вядома пра знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання незалежнай журналісткі Міланы Харытонавай. У бліжэйшы час ёй можа быць выстаўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце