У Варшаве з’явіўся мурал у гонар Васіля Быкава
2024-06-22 13:41
У Варшаве з’явіўся мурал, прысвечаны беларускаму пісьменніку і грамадска-палітычнаму дзеячу Васілю Быкаву. Яго стваральнік – арганізацыя „РУХ“. Распавядае сябра аб’яднання Віктар Цыркуновіч.
– Узнікла ідэя, як адзначыць стагоддзе знакамітага беларуса так, каб як мага больш беларусаў, што ў Варшаве, адзначылі разам з намі. Найлепшая ідэя — зрабіць мурал побач з Беларускім домам у Варшаве. Многа беларусаў ходзіць туды — яны пабачаць гэты мурал.
У аснове муралу – фотаздымак
Васіля Быкава на пляцы Перамогі ў Менску.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя