Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве
2024-12-01 22:20
Чацвёрты дзень у самым цэнтры Варшавы — Каралеўскім замку — праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія кнігі і сувеніры таксама можна ўбачыць у гэтай інтэлектуальнай аўдыторыі на беларускім стэндзе №75.
Тут прадстаўлена прадукцыя розных выдавецтваў, таксама можна сустрэцца з аўтарамі, якія праводзяць прэзентацыі сваіх твораў, гаворыць журналіст, аўтар дзіцячай кнігі
«Прыгоды дзяці Віці на Валадарцы» Алег Груздзіловіч:
— І ўсе зайздросцяць проста той колькасці гістарычнай літаратуры, якая выдаецца ў Польшчы. Якая падрабязна і грунтоўна вывучае сваё мінулае, яго пераасэнсоўвае, дае людзям. І вельмі шмат людзей гэтым цікавіцца. Падыходзілі сюды да Каралеўскага замка і пабачылі, як ідуць людзі торбамі і заплечнікамі. Людзі сапраўды цікавяцца.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле.
Беларускае Радыё Рацыя