У Варшаве адбылася прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова
2024-12-02 21:05
Цікавасць да гэтых твораў выклікала лацінка, на якой яны напісаныя, кажа прысутны на прэзентацыі Арцём:
– Арлоў – цікавая постаць, значная фігура ў беларускай літаратуры. Плюс вельмі цікавая тэма беларускай лацінкі. Цікава, як гэтая тэма будзе раскрывацца. Вельмі важна тое, што працягваецца друкаванне кніг беларускай лацінкай пасля дзесяцігоддзяў заняпаду. Гэта папулярызуецца. Маладыя людзі ўсё больш і больш ёю карыстаюцца. Я сам вельмі рады з нагоды таго, што ў нас развіваецца правапіс лацінкай.
На прэзентацыі
Уладзімір Арлоў прачытаў некалькі вершаў з кнігі «Свецяцца вокны ды нікога за імі». Асабліва карыснай была невялікая лекцыя пра патрэбу ў вяртанні беларусаў да алфавіту, заснаваным на лацінскім пісьме.
Беларускае Радыё Рацыя