- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Царква - народнае цела. Яна заўсёды мае нацыянальнае аблічча, бо царква - гэта народ (вернікі) і гіерархія. Царква ненераможная, калі гэтыя два пачаткі (народ ды гіерархія) моцна спаяны паміж сабою. Царква ня служыць ан гынародным мэтам, бо ў гэтым выпадку яна дзее сунраць самое сябе й немінучым насьледкам вядзе да яе-ж заняпаду, як гэта здарылася з Царквой Расейскае імгіэрыі, калі царкоўная гіерархія, адышоўшы ад паняволеных расейскім урадам народаў, пайшла на службу імпэрыялістычным мэтам Масквы й заміж праваслаўнае зрабілася „рускай”. Кожны народ павінен мець сваю Царкву, інакш ён ніколі ня будзе суб’екіам міжнародных дачыненьняў ды асганецца аб’екіам міжнарод-нага гандлю. Народ, які дасьпеў да гаго, каб мець сваю самасі ойную Царкву, лічыцца дзяржаўна сьпелым народам. Вось чаму ідэя арганізацыі бе-ларускага рэлігійна-нацыянальнага жьодьця спатыкае моцную рэакцыю з боку ворагаў беларушчыны розных масьцей. Яны - вораіі беларускае незалежніцкае думкі - вельмі добра разумеюць, што, арганізуючы наша ралігійна-нацыянальнае жыцьцё, мы кладзем моцны грунт пад наш незалежніцкі й палі гычны рух. (а. Мікалай Лапіцкі)