- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Памяць пра мінулае жыве перш за ўсё ў гістарычных крыніцах: старажытных летапісах, афіцыйных дакументах, успамінах продкау, прыватных лістах. Па-другое, значныя старонкі гісторыі і адметныя постаці паўстаюць перад намі з твораў літаратуры і мастацтва. Са з'яўленнем у XIX стагоддзі фатаграфіі пачнанне жыцця і вобразаў нашых даўніх суродзічау стала больш поўным і яскравым. Сведчаннем таму - кніга «У пошуках страчанага», дзе адлюстраваны самыя цікавыя, багатыя, хоць падчас і малавядомыя, помнікі нашага краю. Ведаць іх, уяўляць іх абліччы, пазнаваць па характэрных рысах - маральнае права кожнага, хто імкнецца крок за крокам узбагачаць сваю духоўную сутнасць.