«У Новы год без дыктатуры!» Як прайшоў «Марш волі» ў Менску і рэгіёнах
2020-12-06 22:06
Відэафіксацыя падзей у Беларусі на 120-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і міліцэйскага гвалту.Трэці раз дэманстранты выйшлі на нядзельны марш у мікрараёнах Менска, у сувязі з тым, што сілавікі не даюць людзям сабрацца ў адным месцы ў цэнтры гораду.
Пры гэтым групы сілавікоў на мікрааўтобусах езьдзілі ля месцаў збору і затрымлівалі людзей на вуліцах.
Мяркуючы па відэа, шматлюдныя дэманстрацыі ў Менску адбыліся ў менскім Сухараве, ля Камароўскага рынку, на Грушаўцы, Старажоўцы, Камароўцы. Людзі скандавалі: «Далучайся!», «У Новы год без дыктатуры!», «Лукашэнку ў аўтазак!» і «Верым, можам, пераможам!»
Маршы пратэсту прайшлі таксама ў Берасьці, Горадні, іншых гарадах Беларусі.