- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную старонку, пакутнікі заставалі спаленыя датла вёскі, знішчаную гаспадрку, пустазелле і палын. Трэба было пачынаць усё ад пачатку, на нова ствараючы быт. Складанасць гэтых вяртанняў была ў тым, што людзі, вяртаючыся ў родны кут, траплялі ў новую рэчаіснасць, у новую, дагэтуль неведамую краіну – Рэч Паспалітую, дзе да іх адносіліся, як да грамадзян другой катэгорыі. Кніга базуецца на ўспамінах жыхароў Падляшша, з усімі іх перажываннямі, пачуццямі, закідамі ў адрас новай улады. Маючы за плячыма досвед бежанства, праваслаўнае насельніцтва Польшчы не мела вялікага даверу ў адносінах да нова створанай дзяржавы, а тым больш да асноўнага насельніцтва – палякаў. У кнізе можна знайсці знаёмыя прозвішчы, успаміны людзей, якія на ўласнай скуры перажылі, перанеслі падзеі 1916-1939 гадоў. (Н.Г.)