be

У неба пехатою

Барадулін Рыгор
Апошнія вершы

24 лютага Рыгор Барадулін адсвяткаваў свой 79-ы дзень народзінаў, а 2 сакавіка яго не стала. Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу. “У неба пехатою” — так называецца верш Рыгора Барадуліна, напісаны за тры месяцы да смерці. Кнігу аператыўна склаў і падрыхтаваў літаратуразнаўца і сябар Рыгора Барадуліна Сяргей Шапран. Вокладка — Змітра Гупянца. Кніга выходзіць пры падтрымцы стваральніка Музея беларускай шляхты ў маёнтку Падароск Паўла Бераговіча. Выданне мае 240 старонак, у тым ліку 16 старонак з апошнімі здымкамі ды апошнімі рукапісамі народнага паэта, а таксама поўны тэкст інтэрв’ю, якое Рыгор Барадулін даў Сяргею Шапрану напярэдадні свайго апошняга дня народзінаў.

Беларускія аўтары: Барадулін Рыгор
Выдаўцы і выдавецтвы: Медыял
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2014
  • Рэдактар: Някляеў Уладзімер - прадмова, Шапран Сяргей - пасляслоўе, уклад
  • Выдавец: Медыял
  • Памеры: 224 с.
  • ISBN: 978-985-6914-13-6
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org