Канстытуцыя 3 Мая стала легендарнай для сучаснікаў і нашчадкаў, бо
разглядалася як апошняя надзея выратаваць Рэч Паспалітую ад гібелі, як
сімвал справядлівасці і незалежнасці краіны.
Вячаслаў
Швед, доктар гістарычных навук, прафесар, выкладчык кафедры
міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы факультэта
прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, даследчык
грамадска-палітычнага жыцця Беларусі канца XVIII — першай паловы ХІХ ст., гісторыі Гродна: — Прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. стала адным са сродкаў спынення распаду Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 Мая дзейнічала нядоўга. Гэта было звязана з інтэрвенцыяй у 1792 г. Расійскай імперыі, а ў 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 Мая дзейнічала нядоўга — у юрыдычным сэнсе, а ў прававым практычна не паўплывала на лёс Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 Мая ўмацоўвала залежнасць зямель ВКЛ ад Каралеўства Польскага, што, магчыма, паўплывала на ўспрыманне гэтага акта ў сучаснай Беларусі. Але памятаць пра гэту з'яву нашай агульнай гісторыі мы павінны. У Гродне ў 1920-1930-я гады існавала вуліца 3 Мая. Яна існуе і цяпер, але пад іншай назвай — 1 Мая.